«Эўразьвяз стаіць на вашым баку і будзе працягваць рабіць гэта. Законны заклікі да дэмакратычнай будучыні і павазе асноўных свабод і правоў чалавека нарэшце мусіць быць пачуты», – напісаў ён.
У гадавіну прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і пачатку пратэстаў супраць іх фальшаваньня са словамі падтрымкі беларусам і асуджэньнем палітыкі Аляксандра Лукашэнкі выказаліся таксама:
- дзейсная старшыня АБСЭ, міністарка замежных спраў Швэцыі Ан Ліндэ
- кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас
- высокі прадстаўнік Эўразьвязу ў замежнай палітыцы і палітыцы бясьпекі Жузэп Бурэль
- амбасадарка ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.