Пра гэта паведамляе дзяржаўнае выданьне «Беларусь Сегодня», адзначаючы, што Кухараў 27 ліпеня правёў «сур’ёзную і жорсткую» нараду з прадстаўнікамі гандлёвых сетак у Менску.
«І мы адкрыта ім паставілі пытаньне: што адбываецца? — цытуе Кухарава выданьне. — Сёньня шэраг краін увялі супраць нас санкцыі — Украіна, Літва, Польшча, — а іх тавары (цукеркі, здоба, гарбата, печыва) стаяць у крамах на найлепшых паліцах! Пры гэтым айчынныя трэба яшчэ пашукаць. Таму мы жорстка паставілі перад сеткамі пытаньне: або сытуацыя мяняецца, або мы будзем са свайго боку прымаць меры. Прычым, мяркую, такое рашэньне варта прымаць на ўзроўні ўсёй краіны».