Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёмы мэдаль беларусаў на Алімпіядзе — у гімнасткі Аліны Гарноські


Беларуска Аліна Гарноська заваявала бронзавы мэдаль на Алімпійскіх гульнях у Токіё ў індывідуальным шматборстве па мастацкай гімнастыцы, паведаміў НАК.

Выступленьне Аліны Гарноські ў фінале
Выступленьне Аліны Гарноські ў фінале

Гэта сёмы мэдаль беларусаў на сёлетняй Алімпіядзе і другі за сёньня.

Раніцай срэбны мэдаль заваявала чацьвёрка беларускіх байдарачніц.

Якія мэдалі заваявалі беларусы на Алімпіядзе ў Токіё

Золата

  • Іван Літвіновіч — скачкі на батуце

Срэбра

  • Магамедхабіб Кадзімагамедаў — вольная барацьба.
  • Ірына Курачкіна — вольная барацьба
  • Вольга Худэнка, Марыя Літвінчук, Маргарыта Махнева, Надзея Папок — веславаньне на байдарцы (500 м)

Бронза

  • Ванэса Каладзінская — вольная барацьба
  • Максім Недасекаў — скачкі ў вышыню
  • Аліна Гарноська — мастацкая гімнастыка

У мэдальным заліку Беларусь займае 44-е месца з 85.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG