Новы мост, які зьбіраліся адкрыць у Горадні перш 3 ліпеня, а потым 17 ліпеня, адкрылі 6 жніўня з удзелам Лукашэнкі і канцэртам.
4 ліпеня пасьля моцнага дажджу частка новай дарогі ля Нёмана абрынулася ўніз. Адкрыцьцё перанесьлі на 17 ліпеня.
На яго чакалі Аляксандра Лукашэнку, мела быць вялікае шоў проста на мосьце. Але за некалькі гадзін да імпрэзы залева змыла частку адкосаў і мацаваньняў, і адкрыцьцё зноў перанесьлі мінімум на два тыдні. 21 ліпеня каля канструкцыі маліліся дзевяць праваслаўных сьвятароў.
Старшыня Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімер Каранік тады тлумачыў здарэньні тым, што дарога новая і яшчэ не ўмацаваная травой.
6 жніўня на ўрачыстасьці Лукашэнка заявіў:
«Гэтую зямлю, хто як бы ні хацеў, мы нікому не аддамо. Нават мэтру, нават кавалачка. Гэта наша зямля».