Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Часовага паверанага Беларусі ў Брусэлі выклікалі ў зьнешнепалітычную службу ЭЗ у сувязі з крызісам на мяжы зь Літвой


Эўракамісія абмяркоўвае правядзеньне ў жніўні экстранай сустрэчы міністраў унутраных спраў Эўразьвязу для абмеркаваньня міграцыйнай сытуацыі на мяжы Літвы і Беларусі, а таксама ў Міжземным моры.

Пра гэта заявіў у чацьвер на брыфінгу ў Брусэлі прадстаўнік ЭК Адальбэрт Янц.

«Эўракамісар унутраных спраў Ільва Югансан правяла тэлефонную размову з кіраўніцай МУС Італіі Лучанай Ламарджэзэ, падчас якой, у прыватнасьці, абмяркоўвалася скліканьне да канца жніўня экстранай сустрэчы міністраў унутраных спраў ЭЗ для абмеркаваньня міграцыйнай сытуацыі ў Міжземнамор’і і на мяжы Беларусі і Літвы», — паведаміў ён.

Агенцтва «РИА Новости» паведамляе таксама, што часовы павераны ў справах Беларусі выкліканы ў зьнешнепалітычную службу ЭЗ дзеля абмеркаваньня праблемы ўцекачоў на мяжы зь Літвой.

Беларускаму дыплямату было заяўлена, што Менск мусіць выконваць свае абавязаньні па барацьбе зь нелегальнай міграцыяй: «Да яго была даведзеная наша глыбокая занепакоенасьць інструмэнталізацыяй праблемы ўцекачоў і мігрантаў, што зьяўляецца непрымальнай практыкай. Гэта мусіць быць неадкладна спынена».

Усяго з пачатку году затрымалі 4110 мігрантаў, падсумавала літоўская служба статыстыкі. У гэтую лічбу не ўваходзяць мігранты, якіх літоўскія памежнікі не прапусьцілі церазь мяжу.

З 3 жніўня на загад міністра ўнутраных спраў літоўскія памежнікі пачалі вяртаць мігрантаў у Беларусь, транзытам церазь якую яны рушаць у Літву з краін Азіі і Афрыкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG