Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве затрымалі беларускага кікбаксэра, якога раней арыштоўвалі на запыт Менску


Уцекачы ў Расею Аляксей Кудзін, Андрэй Прылуцкі, Яўген Шабалюк
Уцекачы ў Расею Аляксей Кудзін, Андрэй Прылуцкі, Яўген Шабалюк

Яўгена Шабалюка непасрэдна пасьля выхаду зь СІЗА ў Маскве адразу ж затрымалі зноў.

Беларускі кікбаксэр Яўген Шабалюк выйшаў з маскоўскага СІЗА-4, дзе знаходзіўся ад лютага 2021 году пасьля арышту на запыт Менску. Як піша «Новая газета», спартоўца адразу ж пасьля вызваленьня зноў затрымала паліцыя.

Шабалюк — майстар спорту ў кікбоксінгу, прызэр Кубку Беларусі. Улетку 2020 году яго затрымалі сілавікі ў Берасьці, пабілі, але адпусьцілі без пратаколу. Пасьля таго спартовец зьехаў у Расею.

Праваабаронцы Маскоўскай Хэльсынскай групы асьцерагаюцца, што яго могуць экстрадаваць, не дачакаўшыся абскарджаньня рашэньня Генэральнай пракуратуры Расеі.

Раней Расея праігнаравала рашэньне Эўрапейскага суду ў правах чалавека (ЭСПЧ), выдаўшы цяперашнім уладам Беларусі байца ММА, чэмпіёна сьвету Аляксея Кудзіна. Праваабаронцы папярэджваюць, што ў Беларусі ён, магчыма, зазнае катаваньні.

29 ліпеня расейскі суд насуперак забароне ЭСПЧ пастанавіў выдаць Беларусі актывіста Андрэя Казімірава, якога на радзіме абвінавачваюць ва ўдзеле ў масавых беспарадках 9 жніўня 2020 году. Яму пагражае 8 гадоў увязьненьня.

Андрэя Прылуцкага, экстрадыцыі якога ад Расеі дамагаецца беларуская пракуратура, 24 чэрвеня вызвалілі зь СІЗА. Намесьнік генэральнага пракурора пастанавіў выдаць салігорца, аднак рашэньне абскардзілі і чакаюць разгляду. Пакуль былы супрацоўнік «Беларуськалію» знаходзіцца пад падпіскай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG