Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома, хто выступіць на Фэстывалі абуджаных «Tutaka»


Графічны сымбаль Фэстывалю абуджаных, Гарадок, Падляшша, 6–7 жніўня 2021 г.
Графічны сымбаль Фэстывалю абуджаных, Гарадок, Падляшша, 6–7 жніўня 2021 г.

Фэст пройдзе 6 і 7 жніўня на лясной паляне Барык ля мястэчка Гарадок на Беласточчыне, там, дзе раней праходзілі музычныя фэсты «Басовішча».

Фэстываль будзе гран-фіналам Міжнароднага тыдня беларускай культуры.

На сцэне выступяць: Маргарыта Ляўчук, Ilo&friends, новы праект Сяргея Доўгушава, Аляксея Варсобы і Андрэя Еўдакімава Isna Trio, Вераніка Круглова і Валерыя Дэле, Naviband і зорка з Украіны Alina Pash.

Арганізатары фэсту зазначаюць, што «Tutaka» — гэта ня толькі музыка і канцэрты, гэта таксама беларуская культура і мастацтва ў поўнай іх разнастайнасьці.

У межах фэсту пройдуць дыскусіі пра сучасную беларускую культуру. Ганаровы патранат над фэстывалем узяў прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда. У ганаровы камітэт увайшоў офіс Сьвятланы Ціханоўскай. Асноўны партнэр — Беларуская Рада культуры.

«Няхай гэты Фэстываль усіх свабодных беларусаў стане выказваньнем нашай салідарнасьці з братамі і сёстрамі, якія знаходзяцца ў Беларусі і ўсё яшчэ разьлічваюць на нашу падтрымку і салідарнасьць», — пішуць арганізатары фэсту з фундацыі «Тутака».

Яны таксама падкрэсьлілі:

«Фэстываль стане нагодай адзначыць і ўшанаваць памяць гадавіны выбуху беларускай грамадзянскай рэвалюцыі, падчас якой рукі злачыннага рэжыму шмат разоў былі заплямленыя беларускай крывёй. Але зь іншага боку, гэта будзе і гадавіна будаваньня вялікай нацыі. Тады як многія з нас наагул сумняваліся, што гэта магчыма, 2020 год стаў нацыятворчым выбухам, які ўжо „не спыніць“!»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG