Прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасьці выступілі з сумеснай заявай аб прызнаньні новых палітзьняволеных у Беларусі.
Праваабаронцы атрымалі інфармацыю аб шасьці асобах, пазбаўленых волі за абразу Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), судзьдзяў і зьдзеку зь дзяржаўных сымбаляў.
- Максім Жалязноў асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) на 1 год і 6 месяцаў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
- Максім Шаўлінскі асуджаны паводле арт. 188 КК (паклёп) да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу
- Генадзь Казючыц асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) да 2 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу
- Іван Курыленка асуджаны паводле арт. 188 КК (паклёп) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу
- Андрэй Грыва асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза судзьдзі або народнага засядацеля), арт. 368 КК (абраза прэзыдэнта) да 2 гадоў папраўчай калёніі
- Уладзімер Аляксееў асуджаны паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады), арт. 391 КК (абраза судзьдзі або народнага засядацеля), 188 КК (паклёп) да 3 гадоў абмежаваньня волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу.
Праваабаронцы лічаць іх перасьлед палітычна матываваным, зьвязаным зь мірнай рэалізацыяй выказваньня думак, а іх саміх палітычнымі зьняволенымі.
На 27 ліпеня палітычнымі вязьнямі ў Беларусі прызнаныя 586 чалавек (поўны сьпіс ТУТ).