Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадзенскі абласны суд прызнаў, што раённы суд парушыў права журналісткі Hrodna.life на абарону, і скасаваў вырак


Рэдактарка праектаў горадзенскага інтэрнэт-парталу Hrodna.life Ірына Новік
Рэдактарка праектаў горадзенскага інтэрнэт-парталу Hrodna.life Ірына Новік

Пастанову Ленінскага раённага суду Горадні прызналі незаконнай і скасавалі.

Горадзенскі абласны суд накіраваў на новы разгляд справу рэдактаркі спэцпраектаў парталу Hrodna.life Ірыны Новік за распаўсюд экстрэмісцкай інфармацыі. Пастанова суду Ленінскага раёну Горадні аб штрафе скасаваная, піша «Белсат».

«Пастанову судзьдзі нельга прызнаць законнай, яе належыць адмяніць, а справу накіраваць на новы разгляд», — гаворыцца ў лісьце з подпісам судзьдзі Горадзенскага абласнога суду Віктара Сянько.

Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня. 3 чэрвеня яе аштрафавалі на 725 рублёў у адміністрацыйнай справе за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Да суду яна знаходзілася ў ІЧУ, ёй забаранялі сядзець у дзённы час, яна нічога ня ела.

Ірына падала скаргу на рашэньне суду, у якой адзначыла, што судзьдзя парушыў яе права на абарону: за 2 гадзіны да суду ейная адвакатка накіравала ў суд хадайніцтва аб удзеле ў працэсе, але яе не запрасілі на пасяджэньне. Судзьдзя абласнога суду пагадзіўся, што недапушчэньне адваката — істотнае парушэньне нормаў Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Hrodna.life ужо некалькі разоў судзілі за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Першы суд адбыўся 19 сакавіка, суд Ленінскага раёну прысудзіў рэдактару Hrodna.life Аляксею Шоту штраф у 11 600 рублёў як прадстаўніку арганізацыі і 725 рублёў як фізычнай асобе. Апэляцыю не ўхвалілі, а выплаціць штраф у растэрміноўку на паўгода рэдакцыі не дазволілі.

18 чэрвеня рэдакцыі прысудзілі другі штраф, максымальна магчымы — 14 500 рублёў. Таксама 20 чэрвеня рэдактар атрымаў папярэджаньне ад пракурора Горадні Ўладзімера Клішына.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG