Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША зноў заклікалі афіцыйны Менск вызваліць палітвязьняў і пачаць дыялёг з грамадзянскай супольнасьцю


Нэд Прайс
Нэд Прайс

Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікаюць беларускія ўлады вызваліць усіх палітвязьняў, заявіў прэсавы сакратар Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Нэд Прайс.

«Рэпрэсіі супраць журналістаў і грамадзянскай супольнасьці зьяўляюцца самым апошнім праяўленьнем жорсткасьці рэжыму Лукашэнкі. Мы заклікаем улады Беларусі вызваліць больш за 550 палітычных зьняволеных і пачаць дыялёг з апазыцыяй і грамадзянскай супольнасьцю. Мы падтрымліваем народ Беларусі» — цытуе сайт naviny. by заяву Нэда Прайса Твітэры.

Напярэдадні амбасада ЗША ў Беларусі заявіла, што адзінае выйсьце з палітычнага крызісу — вызваленьне ўсіх палітвязьняў.

Амэрыканскія дыпляматы асудзілі рэйды сілавых структур Беларусі супраць прынамсі 19-ці няўрадавых арганізацый. Пра гэта гаварылася ў паведамленьні прэс-службы амбасады Злучаных Штатаў у Беларусі ў Facebook.

«Нястомная кампанія рэжыму Лукашэнкі па крыміналізацыі незалежных меркаванняў, праваабаронцаў і грамадзянскай супольнасьці зьяўляецца знадзвычайнай зьявай у сучаснай Эўропе і прычынай міжнароднай ізаляцыі Беларусі», — заявіла пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр.

У заяве амбасады таксама гаворыцца, што «адзіны выхад з палітычнага крызісу ў Беларусі — спыненьне рэпрэсій і вызваленьне ўсіх палітвязьняў».

Сёньня пачаўся візыт у ЗША Святланы Ціханоўскай. Яна наведае Вашынгтон, Нью-Ёрк, Сан-Францыска і Лос-Анджэлес. У Вашынгтоне заплянаваны сустрэчы з высокапастаўленымі прадстаўнікамі Белага дому, а таксама з членамі Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG