Пра гэта паведаміў выданьню «Фонтанка» прэзыдэнт асацыяцыі Валеры Ларкін.
Сваякам трэба будзе заплаціць за саму труну і вянкі. У галіне спадзяюцца, што такія захады зьнізяць нагрузку на крэматорый.
«Крэматорый працуе цяпер на поўную магутнасьць — усе 14 печаў задзейнічаныя, але замест 120 чалавек туды вязуць па 360 штодня, хоць цяпер і пайшло зьніжэньне», — дадаў ён.
9 ліпеня «Фонтанка» пісала, што крэматорый Санкт-Пецярбургу перагружаны. З прычыны высокай сьмяротнасьці труны стаяць на сьпякоце па некалькі дзён. У ГУП «Рытуальныя паслугі» запэўніваюць, што сытуацыя ўжо нармалізуецца.
- У чэрвені ў Санкт-Пецярбургу зафіксавалі рэкорд па колькасьці тых, хто захварэў і памёр ад каранавірусу. Нягледзячы на гэта, улады правялі матчы Эўра-2020 і сьвята выпускнікоў «Пунсовыя ветразі».
- У траўні 2021 году ад COVID-19 памерлі 14,9 тысячы расейцаў, за аналягічны пэрыяд мінулага году такіх выпадкаў амаль удвая менш — 7,6 тысячы.
- У Беларусі, паводле афіцыйнай статыстыкі, якую нельга спраўдзіць, на 9 з паловай млн насельніцтва – 3266 памерлых ад каранавірусу.