Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналісту і футбалісту «Крумкачоў» Івуліну выставілі абвінавачаньне: яму пагражае да 3 гадоў зьняволеньня


Аляксандар Івулін, архіўнае фота
Аляксандар Івулін, архіўнае фота

Аляксандру Івуліну выставілі абвінавачаньне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі («Арганізацыя групавых дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), паведамляе tribuna.com.

На працягу дня яму павінны выбраць меру стрыманьня. Паводле гэтага артыкулу журналісту пагражае да 3 гадоў пазбаўленьня волі.

Аляксандар Івулін — спартыўны журналіст выданьня Tribuna.com, аўтар праекту «ЧестнОК» і футбаліст клюбу «Крумкачы».

4 чэрвеня ён быў асуджаны на 30 дзён арышту. Яго асудзілі нібыта за сьцяг на вакне. 2 ліпеня стала вядома, што Аляксандар Івулін стаў падазраваным па арт. 342 КК РБ і яго перавялі ў СІЗА.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG