Каардынацыйная рада заявіла пра ініцыятыву «Народная Канстытуцыя». Заснавальнікі кампаніі — ініцыятыва «Честные люди» пры ўдзеле Кабінэту прадстаўнікоў Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйнай рады, Народнага антыкрызіснага кіраўніцтва Паўла Латушкі, Грамадзкай канстытуцыйнай камісіі. Яны запусьцілі плятформу «Честный выбор».
Да 27 жніўня будуць праходзіць грамадзкія і экспэртныя дыскусіі адносна праекту, а таксама «народныя галасаваньні» па яго найважнейшых пунктах.
Мяркуецца, што грамадзяне будуць дамагацца вынясеньня «Народнай Канстытуцыі» на рэфэрэндум праз адпраўку зваротаў з такім патрабаваньнем у Канстытуцыйную камісію.