Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Олівэр Стоўн зьняў васьмігадзінны дакумэнтальны фільм пра Назарбаева


Олівэр Стоўн
Олівэр Стоўн

Амэрыканскі рэжысэр Олівэр Стоўн зьняў васьмігадзінны дакумэнтальны фільм пра першага прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева пад назвай «Qazaq. Гісторыя Залатога чалавека». Пра гэта Стоўн абвясьціў на сваіх старонках у сацсетках, апублікаваўшы дзьвюххвілінны трэйлер карціны.

Стоўн таксама паведаміў, што накіроўваецца ў Казахстан на прэм'еру ўласнай працы – у скарочаным варыянце: замест васьмі гадзін будзе паказаны толькі дзьвюхгадзінны ўрывак. У ім Назарбаеў успамінае гады дзяцінства і развал Савецкага Саюзу.

  • Олівэр Стоўн – кінарэжысэр, сцэнарыст і прадусар, трохразовы ўладальнік прэміі «Оскар». У 2017 годзе ён прадставіў дакумэнтальны фільм і кнігу «Інтэрвію з Пуціным». Акрамя стужкі пра Ўладзіміра Пуціна, Стоўн зьняў тры дакумэнтальныя фільмы пра Фідэля Кастра, а таксама ў розны час запісаў вялікія інтэрвію з лацінаамэрыканскімі дыктатарамі, у сымпатыі да якіх ён неаднаразова прызнаваўся публічна.
  • Нурсултан Назарбаеў кіраваў Казахстанам з 1990 па 2019 год. Захад абвінавачваў яго ў парушэньнях правоў чалавека і стварэньні культу асобы. Сёньня Назарбаеў зьяўляецца кіраўніком Рады бясьпекі Казахстану і старшынём кіроўнай партыі «Нур Атан».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG