Лінкі ўнівэрсальнага доступу

DW: Кібэратака, у якой падазраюць расейцаў, закранула тысячы кампутараў у Нямеччыне


Кібэратака на вытворцу праграмнага забесьпячэньня Kaseya, чый софт выкарысоўвала буйная швэдзкая сетка супэрмаркетаў Coop Sweden, а таксама мноства прадпрыемстваў у сфэры малога і сярэдняга бізнэсу па ўсім сьвеце, магла закрануць тысячы кампутараў у Нямеччыне.

Такую ацэнку выказалі ў нядзелю, 4 ліпеня, экспэрты Фэдэральнага ведамства Нямеччыны па бясьпецы ў сфэры інфармацыйнай тэхнікі (BSI) інфармуе DW.

«Адна кампанія, якая аказвае паслугі ў сфэры IT, ужо паведаміла пра тое, што зазнала напад», — сказаў прадстаўнік BSI агенцтву Reuters, адзначыўшы, што кліентамі вышэйзгаданай кампаніі зьяўляліся тысячы фірмаў, якія ў выніку таксама маглі пацярпець ад хакерскага узлому.

У BSI мяркуюць, што ў панядзелак, 5 ліпеня, ім могуць пачаць паступаць паведамленьні ад закранутых кібэратакамі кампаній, якія не заўважылі ўзлому іх сыстэм да пачатку працоўнага тыдня. Справа ў тым, што толькі прадпрыемствы, якія працуюць у крытычных для інфраструктуры краіны галінах, такіх, як энэргазабесьпячэньне, па законе абавязаныя паведамляць аб учыненых супраць іх хакерскіх нападах.

Раней паведамлялася, што ў выніку гэтай хакерскай атакі на кампанію Kaseya пацярпелі 200 фірмаў у ЗША.

Пад падазрэньнем: хакерская групоўка REvil

Пры гэтым выпадкаў нанясеньня якой-небудзь кампаніі такога маштабнага ўрону, як сетцы супэрмаркетаў Coop ў Швэцыі, вымушанай часова закрыць усе 800 філіялаў, у Нямеччыне пакуль зафіксавана не было, пазначылі ў BSI.

Аб ўзломе праграмнага забесьпячэньня VSA кампаніі Kaseya, у выніку якога маглі пацярпець тысячы прадпрыемстваў па ўсім сьвеце, стала вядома вечарам 2 ліпеня. На наступны дзень, 3 ліпеня, інфармагенцтва Bloomberg паведаміла са спасылкай на кампанію Huntress Labs Inc., якая спэцыялізуецца на кампутарнай бясьпецы, што за глябальнай хакерскай атакай можа стаяць групоўка з Расеі пад назвай REvil.

На дадзены момант экспэрты мяркуюць, што зламысьнікаў цікавіў толькі выкуп за аднаўленьне працы сыстэм, а не асабістыя дадзеныя кліентаў закранутых кампаній.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG