Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Філіпінах разьбіўся вайсковы самалёт, як найменей 29 чалавек загінула


На месцы аварыі самалёта.
На месцы аварыі самалёта.

Грузапасажырскі самалёт Lockheed C-130, які належыць ВПС Філіпін, разьбіўся пры пасадцы ў нядзелю на востраве Джолі ў правінцыі Сулу на поўдні краіны а палове на сёмую па менскім часе.

На борце знаходзіліся не менш 92 чалавекі, паведамляе газэта Daily Tribune.

Вядома, што 29 зь іх знойдзены загінуўшымі. Па ўдакладненых дадзеных міністэрства абароны краіны, выратаваныя 50 чалавек. Пацярпелых даставілі ў вайсковы шпіталь на востраве Хало.

Самалёт ня змог трапіць на ўзьлётна-пасадачную паласу на аэрадроме. Ён перавозіў вайскоўцаў. Борту было 33 гады, да 2016 года ён знаходзіўся на службе ў ВПС ЗША, сьведчаць зьвесткі аб ягонай рэгістрацыі. Пасьля крушэньня ўдалося выратаваць як мінімум 40 пасажыраў, яны накіарваныя ў вайсковы шпіталь, паведаміў камандзір арміі Сірыліта Сабеджана.

Прычына катастрофы пакуль не называецца. На фотаздымках з месца падзей відаць, што самалёт цалкам разбураны і амаль цалкам згарэў.


Рэгіён Сулу ўваходзіць у мусульманскую аўтаномію Філіпін, насельніцтва якой дзесяцігодзьдзямі патрабавала большай незалежнасьці ад пераважна каталіцкай краіны.

У рэгіёне дзейнічаюць узброеныя групоўкі, якія шмат гадоў чыняць супраціў цэнтральнай уладзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG