Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Літве за дзень было 5 выпадкаў пераходу мяжы мігрантамі зь Беларусі


Затрыманыя 30 чэрвеня мігранты
Затрыманыя 30 чэрвеня мігранты

Усяго за дзень беларуска-літоўскую мяжу па-за пунктамі пропуску перайшлі 36 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Іраку, Камэруну і Малі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.

Гэтулькі ж, 36 чалавек, перайшлі беларускую мяжу і днём раней.

Сёлета ў Літве агулам затрымалі 672 нерэгулярных мігрантаў зь Беларусі, 64% зь іх — іракцы.

«Мы спынялі наркотыкі і мігрантаў — цяпер будзеце самі іх есьці і лавіць», — заявіў 26 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка.

За ўвесь мінулы год у Літве затрымалі 81 нерэгулярнага мігранта зь Беларусі. У 2019 годзе — 46, а ў 2018-м — 104.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG