Першым пра гэта паведаміў у сваім Тэлеграм-канале палітоляг, кіраўнік варшаўскага Цэнтру палітычнага аналізу і прагнозу Павал Вусаў. Інфармацыю пацьвердзіла Свабодзе дачка Валерыі Наста. Пазьней яна паведаміла, што пасьля ператрусу маці павезьлі ў Сьледчы камітэт.
Валерыя Касьцюгова — вядомы беларускі палітоляг, рэдактарка сайту «Наше мнение», галоўная рэдактарка зборніку «Белорусский ежегодник».
Павал Вусаў і Наста Касьцюгова лічаць, што пачаўся ціск на аналітыкаў. У гэтым рэчышчы яны разглядаюць і ўчорашняе затрыманьне незалежнай экспэрткі ў галіне дзяржкіраваньня Тацяны Кузінай.