Кіроўца расейскай фуры не захацеў чакаць заканчэньня пратэсту і паспрабаваў праехаць цераз пратэстоўцаў.
Відэа інцыдэнту даслалі чытачы Свабоды.
Акцыя на мяжы была санкцыянаваная літоўскімі ўладамі з 13 да 15-й гадзіны, перадае «Эўрарадыё».
Па 14-й гадзіне кіроўцы фураў пачалі сварыцца з пратэстоўцамі. Адзін з кіроўцаў ударыў жанчыну ў нос. Яго затрымала паліцыя, паведаміў партал LRT.lt.
Акцыі на памежных пераходах ініцыявала Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва.
Патрабаваньні пратэстоўцаў:
- да Эўрапейскага Зьвязу: паскорыць увядзеньне магутных і маштабных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі;
- да цяперашняй улады Беларусі: вярнуць грамадзянам магчымасьць наземнага выезду з краіны, вызваліць палітвязьняў і правесьці новыя сумленныя выбары.