Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адключэньне Лукомскай ДРЭС адбылося ад сьпёкі, — Мінэнэрга

абноўлена

Лукомская ДРЭС, фота ©Shutterstock
Лукомская ДРЭС, фота ©Shutterstock

23 чэрвеня а 21:39 на Лукомскай ДРЭС ня вытрымаў сьпёкі і разбурыўся трансфарматар напругі, ад чаго адключылася ўся станцыя, вынікае з інфармацыі Мінэнэрга.

Перабоі з электрычнасьцю здарыліся ў Віцебскай і Магілёўскай абласьцях. У Магілёве на нейкі час у кранах прапала вада.

Над нафтаперапрацоўчым заводам у Наваполацку запалалі факелы. Гэтак спрацавала супрацьаварыйная абарона пасьля адключэньня электраэнэргіі і спыненьня ўстановак на «Гідракрэкінгу» і «Поліэтылене».

Сытуацыя няштатная, але тэхналягічны працэс на «Нафтане» і «Паліміры» цалкам пад кантролем, піша «Вестник Нафтана».

Адначасова з запускам Лукомскай дзяржаўнай раённай электрастанцыі падключалі турбагенэратары менскай ЦЭЦ-4 і запусьцілі газавыя турбіны ў Берасьці.

Прыдалася і БелАЭС. Безь яе нагрузка пры адключэньні Лукомскай ДРЭС была б удвая большай, паведаміў першы намесьнік гендырэктара «Белэнэрга» Ўладзімер Баброў.

Пра поўнае аднаўленьне электразабесьпячэньня ў Магілёўскай і Віцебскай абласьцях Мінэнэрга паведаміла ў 7:51.

Папярэдняя буйная аварыя на Лукомскай ДРЭС здарылася 25 чэрвеня 2008 году. Тады безь сьвятла засталіся спажыўцы па ўсёй Беларусі.

Першы энэргаблёк станцыі запусьцілі ў 1969 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG