Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эканамічныя санкцыі супраць Беларусі ЭЗ разгледзіць на гэтым тыдні, — Жузэп Бурэль


Жузэп Бурэль
Жузэп Бурэль

Новыя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі закрануць 86 фізычных і юрыдычных асоб, заявіў Вярхоўны прадстаўнік ЭЗ у замежных справах і палітыцы бясьпекі Жузэпам Бурэлем.

Паводле яго, эканамічныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі будуць разгледжаны на саміце ЭЗ 24-25 чэрвеня і зацьверджаны пасьля яго, цытуе словы Бурэля агенцтва ТАСС.

Барэль паведаміў, што эканамічныя санкцыі ЭЗ супраць Беларусі будуць накіраваныя на беларускі экспарт у Эўразьвяз, пра канкрэтныя галіны гаварыць рана.

У сваю чаргу кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста па прыбыцьці на сустрэчу растлумачыў, што ЭЗ прыме санкцыі за «парушэньні правоў чалавека і ціск на апазыцыю», а таксама дадатковыя санкцыі за прымус да пасадкі самалёта Ryanair.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG