Падчас абсьледаваньня адзінага ў Наваполацку моста церазь Дзьвіну выявілі дэфэкты, якія могуць прывесьці «да разбурэньня пралётных збудаваньняў». Фрагмэнт дакумэнту апублікаваў першы намесьнік старшыні Полацкага райвыканкаму Сяргей Лейчанка. Стан моста ў ім апісваецца як перадаварыйны.
Гарадзкія ўлады паведамілі, што рух закрыюць з 18 чэрвеня.
Каб трапіць на другі бок, давядзецца рабіць крук у 20 км. Пакуль не пачнуцца асноўныя рамонтныя работы, мост можна будзе перайсьці пешкі.
Наваполацкі мост ужо закрывалі для грузавікоў і аўтобусаў у 2018 годзе.
У 2017 годзе даў расколіну мост цераз Прыпяць у Жыткавіцкім раёне. Пасьля гэтага праверылі іншыя масты і шмат дзе выявілі дэфэкты.