Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экспэрты ААН падазраюць Кітай у адбіраньні органаў у зьняволеных


Перасадка сэрца ў шпіталі ў Будапэшце. Архіўнае фота
Перасадка сэрца ў шпіталі ў Будапэшце. Архіўнае фота

Экспэрты ААН паведамілі, што атрымалі «вартую даверу» інфармацыю пра тое, што ў кітайскіх турмах у зьняволеных, якія належаць да этнічных і рэлігійных меншасьцяў, адбіраюць органы.

«Гвалтоўнае адбіраньне органаў у Кітаі робіцца ў прадстаўнікоў этнічных, моўных або рэлігійных меншасьцяў, якія ўтрымліваюцца пад вартай у розных рэгіёнах, прычым ім часта не паведамляюць прычын затрыманьня або адсутнічае ордэр на арышт», — гаворыцца ў высновах 12 экспэртаў ААН.

Паводле зьвестак экспэртаў ААН, найбольш папулярнымі органамі для канфіскацыі зьяўляюцца сэрца, ныркі, печань і рагавіца вока, а ўжываецца гэтая мера да ўдзельнікаў забароненага руху Фалуньгун, уйгураў, тыбэтцаў, мусульманаў і хрысьціянаў.

Кітайскае прадстаўніцтва ў Жэнэве абвінаваціла экспэртаў ААН у паклёпе, паведамляе Deutsche Welle. Пэкін «будзе абараняцца супраць гэтых абвінавачаньняў і катэгарычна іх адпрэчвае», заявіла прадстаўніцтва, абвінавачваючы экспэртаў у адсутнасьці «рудымэнтарных разумовых здольнасьцяў». Паводле афіцыйнай кітайскай вэрсіі, экспэрты сталі ахвярамі антыкітайскай дэзынфармацыі з боку сэпаратыстаў і руху Фалуньгун.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG