Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Tut.by: Замест візыту Лукашэнкі на завод у Мёрах пачаліся затрыманьні кіраўнікоў прадпрыемства


Адразу некалькі работнікаў Мёрскага мэталапракатнага заводу расказалі Tut.by, што да іх на прадпрыемства прыходзілі прадстаўнікі спэцслужбаў.

«Увесь завод гудзе пра тое, што арыштавалі генэральнага дырэктара, бухгальтара і яшчэ некалькіх супрацоўнікаў», — кажуць завадчане. Таксама яны паведамілі, што да іх на прадпрыемства 11 чэрвеня павінен быў прыехаць Аляксандар Лукашэнка, але візыт не адбыўся.

— Прыляцець Лукашэнка павінен быў сёньня. Поўным ходам ішла падрыхтоўка з усімі спадарожнымі мерапрыемствамі — як арганізацыйнымі, так і ў пляне бясьпекі. У горадзе таксама наводзілі марафет, — расказаў працаўнік. — Але ўчора ўсе падрыхтоўчыя працы рэзка спыніліся. Сёньня раніцай пайшлі размовы, што ўчора спэцслужбы затрымалі найвышэйшае кіраўніцтва заводу ў Мёрах і ў менскім офісе. Але поўнай і дакладнай інфармацыяй я не валодаю.

Іншы працаўнік заводу паведаміў, што нават гелікоптэр прылятаў, рэпэтаваў пасадку. Але позна ўвечары ў сераду стала вядома, што Лукашэнка не прыляціць.

Паводле яшчэ аднаго супрацоўніка прадпрыемства, «увесь завод гудзе пра тое, што 10 чэрвеня нашага генэральнага дырэктара нібыта ў кайданках з працы забралі. Разам зь ім заснавальніка, бухгальтара і кладаўшчыка».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG