Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інстытут нацыянальнай памяці Польшчы пра сьвята 17 верасьня: «Дзень адзінства двух таталітарызмаў»


Перадавіца адной з газэт адносна падзей у Польшчы ў 1939 годзе
Перадавіца адной з газэт адносна падзей у Польшчы ў 1939 годзе

Галоўная дзяржаўная ўстанова Польшчы, якая вызначае палітыку ў галіне гісторыі і памяці ахвяр палітычных рэпрэсій выступіла з заявай адносна прызначэньня Аляксандрам Лукашэнкам новага сьвята 17 верасьня — дня народнага адзінства.

Як вядома, у гэты дзень у 1939 годзе савецкія войскі ўвайшлі на тагачасную тэрыторыю Польшчы, якой тады належалі Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна. У адмысловай заяве Інстытут нацыянальнай памяці (IPN) падкрэсьліў, што абвяшчэньне ўладамі ў Менску гадавіны 17 верасьня 1939 году афіцыйным сьвятам «шкодзіць памяці ня толькі польскіх, але і беларускіх, і іншых ахвяр таталітарызму».

«Фактычна, 17 верасьня 1939 году — дзень адзінства двух таталітарызмаў», — піша IPN у камюніке і нагадвае, што ў той дзень савецкі дыктатар Іосіф Сталін выканаў свае абавязацельствы перад дыктатарам Нямеччыны Адольфам Гітлерам паводле сакрэтнага пратаколу да Пакту Рыбэнтропа-Молатава.

Інстытут нагадвае, што дэманстрацыяй дружбы двух агрэсараў быў сумесны парад войскаў СССР і Нямеччыны, які адбыўся 22 верасьня 1939 году ў Берасьці.

Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 году.
Савецка-нямецкі парад у Берасьці 22 верасьня 1939 году.

Агрэсія Чырвонай Арміі, як сьцьвярджаюць у польскай установе, дазволіла Германскаму рэйху паскорыць заваяваньне Польшчы.

«17 верасьня 1939 году было і застанецца сымбалем злачыннага супрацоўніцтва Гітлера і Сталіна супраць свабодных народаў Эўропы. Нямецка-савецкае супрацоўніцтва прывяло да заняволеньня мільёнаў грамадзян Польшчы, у тым ліку нацыянальных меншасьцяў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG