Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман падтрымаў Ціханоўскую


Мілаш Зэман і Сьвятлана Ціханоўская
Мілаш Зэман і Сьвятлана Ціханоўская

У аўторак раніцай Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася ў Празе з прэзыдэнтам Чэхіі Мілашам Зэманам. Афіцыйны візыт лідэркі беларускай апазыцыі ў Чэхію працягваецца трэці дзень.

«Прэзыдэнт Рэспублікі выказаў асабістую падтрымку Сьвятлане Ціханоўскай, падтрымку Чэскай Рэспублікі і высока ацаніў яе адвагу. Ён пажадаў апазыцыі перамогі ў барацьбе з апошнім дыктатарам Эўропы», — напісаў у сваім Твітэры афіцыйны прадстаўнік прэзыдэнта Іржы Оўчачэк.

У другой палове дня Ціханоўская сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Андрэем Бабішам і апазыцыйнымі чэскімі палітыкамі. Увечары Сьвятлана Ціханоўская, якую сьпікер Сэнату Чэхіі назваў абраным прэзыдэнтам Беларусі, наведае канцэрт салідарнасьці зь Беларусьсю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG