Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы ўшанаваў памяць забітых беларусаў


Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда
Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда ўсклаў вянок і памаліўся каля крыжа памяці аб загінулых жыхарах вёскі Залешаны на Падляшшы.

«Гэта месца, якое адзначанае пакутамі, дзе загінулі цывільныя жыхары, беларусы, якія жылі ў Польскай Рэспубліцы», — гаворыцца на афіцыйнай старонцы канцылярыі прэзыдэнта Польшчы ў Твітэры.

У студзені-лютым 1946 году атрад Рамуальда Райса («Бурага») зрабіў крывавы паход па Беласточчыне, падчас якога так званыя «выклятыя жаўнеры» забілі 30 беларускіх фурманоў і спалілі чатыры этнічна беларускія вёскі: Волька Выганоўская (2 забітых), Залешаны (15 забітых), Зані (25 забітых), Шпакі (9 забітых).

Пачынаючы з 2016 году польскія нацыяналісты арганізуюць пад канец лютага ў горадзе Гайнаўка на Падляшшы марш у гонар «выклятых жаўнераў».

Прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда прыехаў на Падляшша, дзе жыве шмат этнічных беларусаў. У прыватнасьці, ён наведаў беларускі ліцэй імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG