Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэмль адрэагаваў на заяву пра датычнасьць расейскага алігарха да фінансаваньня тэлеграм-каналу Nexta


Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў.
Прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта Пуціна Дзьмітры Пяскоў.

Беларускі бок і затрыманы ў Менску журналіст Раман Пратасевіч муяць патлумачыць, каго яны мелі на ўвазе, кажучы пра фінансаваньне тэлеграм-каналу Nexta кампаніяй, зьвязанай з адным з расейскіх алігархаў.

Затрыманы спэцслужбамі Раман Пратасевіч заявіў у інтэрвію дзяржаўнаму тэлеканалу АНТ, што «зьвязаная з Уралам і горнай здабычай» кампанія расейскага алігарха рэгулярна пералічвала грашовыя сродкі тэлеграм-каналу Nexta.

Падазрэньне ўпала на генэральнага дырэктара прадпрыемстваў «Уралхим» і «Уралкалий» Дзьмітрыя Мазепіна. У адказ бізнэсовец заявіў, што ня мае дачыненьня да фінансаваньня Nexta.

Дзьмітры Пяскоў, прэс-сакратар расейскага прэзыдэнта, заявіў, што альбо сам Раман Пратасевіч, альбо афіцыйны Менск павінны патлумачыць заяву пра фінансаваньне «бізнэсоўцам з Расеі» вядомага тэлеграм-каналу.

«Уладальніка „Уралхима“ і „Уралкалия“ ніхто не абвінавачваў. Прозьвішча Мазепіна ў тым інтэрвію не называлася, — сказаў на прэс-канфэрэнцыі прадстаўнік Крамля. — Гэта ў Менску мусяць растлумачыць, пра каго размова. Наўрад ці тут трэба ў „кошкі-мышкі“ гуляцца. „Зьвязаны з Уралам“ Мазепін заявіў, што ніякага дачыненьня ня мае і мець ня можа да фінансаваньня каналу. Мабыць, пра кагосьці іншага казаў Пратасевіч, а сам не ўдакладніў. І беларускі бок не ўдакладніў», — адзначыў Пяскоў.

Радыё Свабода не публікуе фрагмэнты з гэтага інтэрвію, бо невядома, пры якіх абставінах запісвалася гутарка і ці мог Пратасевіч адмовіцца адказваць на пытаньні, якія яму задалі.

Экспэрты гавораць пра высокі ўзровень стрэсу блогера, страху і магчымым ціску, а паплечнікі і родныя лічаць, што «інтэрвію» запісана пад катаваньнямі або пагрозай катаваньняў.

Бацькі Рамана Пратасевіча кажуць, што сына трымаюць у закладніках, у штабе Сьвятланы Ціханоўскай адзначаюць, што сьведчаньні Рамана дадзеныя відавочна пад ціскам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG