Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура Беларусі хоча дапытаць былога прэзыдэнта Літвы Адамкуса ў справе аб генацыдзе супраць беларускага народу


Генэральная пракуратура Беларусі просіць літоўскіх калегаў дапытаць экс-прэзыдэнта Валдаса Адамкуса як сьведку ў справе аб генацыдзе беларускага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны, паведамляе Інтэрфакс.

«Ён сьведка, паколькі ёсьць інфармацыя, што ён быў даручэнцам у „Менскага мясьніка“. Просім дапытаць яго па месцы знаходжаньня», — паведаміў намесьнік кіраўніка сьледчай групы — старшы пракурор Генпракуратуры Эдуард Скурат.

«Менскі мясьнік» — мянушка Антанаса Імпулявічуса, у гады вайны — кіраўніка 12-га батальёну дапаможнай паліцыі, якая падпарадкоўвалася нямецкаму камандаваньню. Гэты батальён дзейнічаў на тэрыторыі Беларусі, дзе браў удзел у зьнішчэньні габрэяў, у прыватнасьці ў Менску і Клецку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG