Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памежны камітэт заявіў, што часовы від на жыхарства за мяжой не зьяўляецца падставай для выезду з краіны


Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота
Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота

Памежны камітэт удакладніў, хто мае права выяжджаць зь Беларусі на падставе віду на жыхарства ў замежнай дзяржаве.

Для грамадзян Беларусі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражываньне ў Беларусі, выезд часова абмежаваны. Але ёсьць выключэньні, адзначылі ў ведамстве.

«Выяжджаць зь Беларусі могуць грамадзяне, якія маюць дакумэнт з пацьвярджэньнем права на пастаяннае пражываньне ў замежнай дзяржаве. Гэта азначае, што часовы від на жыхарства не зьяўляецца падставай для выезду за мяжу», — падкрэсьлілі ў памежным камітэце.

Выключэньне складаюць грамадзяне, якія выяжджаюць у сувязі з навучаньнем ці працай за мяжой. У гэтых выпадках дазволам на права ўезду зьяўляюцца адпаведныя тыпы візаў альбо дакумэнт, які пацьвярджае грамадзянства дзяржавы сьледаваньня.

Для замежных грамадзян выезд не абмежаваны, але перасекчы мяжу магчыма не раней, чым скончыцца тэрмін 10-дзённай самаізаляцыі.

Перамяшчэньне праз наземныя межы ўвялі ў канцы сьнежня 2020 году, фармальна ў сувязі з каранавірусам.

Выехаць за мяжу праз наземныя пераходы цяпер могуць толькі дыпляматы, афіцыйныя дэлегацыі, кіроўцы фураў, камандзіраваныя, а таксама тыя, хто едзе на пахаваньне блізкага родзіча альбо на лячэньне ў шпіталь. Раз на 6 месяцаў выехаць зь Беларусі таксама могуць тыя грамадзяне Беларусі, хто вучыцца за мяжой альбо стала там жыве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG