Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЗ абяцае Беларусі 3 млрд эўра, калі краіна пойдзе дэмакратычным шляхам


Эўразьвяз падрыхтаваў комплексны плян фінансавай падтрымкі Беларусі ў выпадку, калі краіна пачне дэмакратычную трансфармацыю.

«Пасьля таго, як Беларусь прыступіць да дэмакратычнай трансфармацыі, ЭЗ актывуе пакет коштам 3 млрд эўра, які спалучае гранты і пазыкі з выкарыстаньнем дзяржаўных і прыватных інвэстыцый, каб дапамагчы Беларусі стабілізаваць эканоміку, рэфармаваць свае інстытуты, каб зрабіць іх больш дэмакратычнымі і дапамагчы павялічыць устойлівасьць эканомікі, патэнцыял росту і стварэньне новых працоўных месцаў», — адзначаюць аўтары праекту.

Комплексны плян эканамічнай падтрымкі прадугледжвае для Беларусі доўгатэрміновы інвэстыцыйны пакет коштам 3 млрд эўраў. Плянаваная падтрымка засяроджваецца на наступных асноўных пунктах і кірунках:

  • актывізацыя аднаўленьня эканомікі за кошт фінансавых уліваньняў;
  • падтрымка структурных рэформаў і ўмацаваньне канкурэнтаздольнасьці;
  • паляпшэньне эканамічнага кіраваньня і разьвіцьця прыватнага сэктару;
  • удасканаленьне прававой базы ў адпаведнасьці з эўрапейскімі стандартамі;
  • падтрымка разьвіцьця чалавечага капіталу.

Паводле ацэнак Офісу Сьвятланы Ціханоўскай, поўны аб'ём міжнароднага фінансаваньня — з улікам пляну ЭЗ, стабілізацыйнай праграмы МВФ, дапамогі ад Сусьветнага банку і іншых міжнародных фінансавых інстытуцый — складзе каля 10 млрд даляраў на першыя 3 гады “новай Беларусі”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG