Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны пракурор Нямеччыны адкрыў папярэдняе сьледзтва па факце гвалтоўных дзеяньняў у Беларусі


Згаданае сьледзтва, якое фармальна называецца «працэсам назіраньня», лічыцца папярэднім этапам афіцыйнага разбору і можа падрыхтаваць будучыя расьсьледаваньні супраць менскіх чыноўнікаў, паведамляе Tagesspiegel.

Цяперашняе рашэньне Фэдэральнай генэральнай пракуратуры Нямеччыны не закранае ні Аляксандра Лукашэнкі, які карыстаецца імунітэтам кіраўніка дзяржавы, ні інцыдэнту з самалётам Ryanair, дадае выданьне.

Tagesspiegel мяркуе, што адкрыцьцё «працэсу назіраньня» зьвязанае са зваротам нямецкіх адвакатаў у фэдэральную пракуратуру ад імя дзесяці беларусаў, якія заявілі аб учыненьні Аляксандрам Лукашэнкам злачынстваў супраць чалавечнасьці.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG