Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэцыя адклікала крэдытныя гарантыі беларускім кампаніям у пагадненьні па газавых турбінах


Газавая турбіна кампаніі Siemens, ілюстрацыйнае фота
Газавая турбіна кампаніі Siemens, ілюстрацыйнае фота

Швэдзкае агенцтва па экспартных крэдытах (EKN) адклікае свае абавязаньні па гарантыях крэдытаў у рамках зьдзелкі па продажы газавых турбінаў паміж кампаніяй Siemens дзьвюм беларускім дзяржаўным кампаніям — «Менскэнэрга» і «Берасьцеэнэрга».

Рашэньне было прынятае на пасяджэньні рады дырэктараў агенцтва EKN у аўторак. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва ТТ.

«EKN мае шматгадовы досьвед уліку рызыкаў для правоў чалавека пры апэрацыях у праблемных краінах, — пракамэнтавала генэральная дырэктарка EKN Анна-Карын Ятко. — Мы лічым, што ў дачыненьні да гэтай зьдзелкі няма адпаведных умоў».

26 жніўня 2020 году EKN вырашыла прапанаваць крэдытныя гарантыі ў рамках угоды на два мільярды крон (каля 241 мільёнаў даляраў). Гарантыі былі абумоўленыя патрабаваньнем выкананьня правоў чалавека.

Гэтая ўгода выклікала рэзкую крытыку ў грамадзкіх і палітычных колах Швэцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG