Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«З улікам, што да гэтага часу не адпусьцілі, баюся горшага». Дачка Юліі Чарняўскай пра яе хатні арышт


Юлія Чарняўская і Юры Зісер, архіўнае фота
Юлія Чарняўская і Юры Зісер, архіўнае фота

25 траўня Юлія Чарняўскую, удаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера, праваабаронцы прызналі палітычнай зьняволенай разам з астатнімі затрыманымі супрацоўнікамі парталу. Яе дачка расказала некаторыя падрабязнасьці зьняволеньня.

«Яна збольшага ў парадку, у нармальным настроі. Перабірае кнігі, карціны, хоць маляваць пакуль не зьбярэцца. Самаадчуваньне па-рознаму: бывае ціск, бывае сэрца. Настроілася, што за некалькі дзён сытуацыя ня вырашыцца і трэба набрацца цярпеньня. Вельмі сумуе па сябрах, блізкіх, па вас. Па дзічыне ў дзяржаўных навінах, сказала, не сумуе і ведаць ня хоча», — напісала Яўгенія Чарняўская на сваёй старонцы ў Facebook.

Яўгенія зь сям'ёй жыве ў Ізраілі і хвалюецца, што зь Беларусі пра маці не даходзіць амаль ніякай інфармацыі.

«Адвакат пад падпіскай, таму я ведаю толькі пра маміна самаадчуваньне і настрой. Пра абвінавачаньне пакуль інфармацыі няма, але з улікам, што яе не адпусьцілі да гэтага часу, баюся, можна чакаць самага кепскага. Я толькі ў курсе, што праводзіліся сьледчыя дзеяньні, але што гэта значыць — не абазнаная», — падсумавала яна.

Колькасьць затрыманых у справе Tut.by наблізілася да двух дзясяткаў. Да ранейшых 15 фігурантаў, прызнаных палітвязьнямі, сёньня дадаліся яшчэ чатыры.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG