Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наўседа: Літва прапануе «вельмі сур’ёзныя» санкцыі ў дачыненьні да Беларусі


Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа
Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа

На прэс-канфэрэнцыі ў Вільні прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа абвясьціў, што будзе прапаноўваць Эўрапейскаму зьвязу ўвесьці жорсткія санкцыі ў дачыненьні да Беларусі і абмежаваць палёты авіякампаній гэтай краіны ў краіны ЭЗ і NATO.

Такія захады прапануюцца ў адказ на арышт беларускага журналіста Рамана Пратасевіча ў Менску. Наўседа ацаніў дзеяньні беларускага рэжыму як акт дзяржаўнага тэрарызму і выкраданьне чалавека з выкарыстаньнем вайсковай сілы.

«Нам патрэбныя вельмі канкрэтныя захады і, самае галоўнае, такія захады, якія дапамаглі б зьмяніць паводзіны беларускага рэжыму, інакш нам проста давядзецца канстатаваць, што мы маем пад бокам вельмі пагрозьлівага суседа, які ігнаруе любыя міжнародныя нормы, ня толькі закон, але таксама маральныя і чалавечыя нормы. І мы ня можам з гэтым мірыцца », - заявіў прэзыдэнт Літвы на прэс-канфэрэнцыі ў нядзелю ўвечары.

Паводле Наўседы, відавочна, што Пратасевіча і яго дзяўчыны ў самалёце няма.

«Мы зьвярнуліся з патрабаваньнем вызваліць Пратасевіча. Па-другое, калі гэта ня будзе зроблена, гаворка пойдзе пра вельмі сур’ёзныя санкцыі, якія мае ў сваім распараджэньні ЭЗ.

Аднак існуюць і іншыя санкцыі альбо захады, якія могуць быць ужытыя да рэжыму, у тым ліку прызнаньне беларускай паветранай прасторы небясьпечным раёнам для грамадзянскай авіяцыі, у тым ліку тое, што самалёты „Белавія“ могуць быць пазбаўленыя права садзіцца ў аэрапортах ЭЗ і NATO», — сказаў Наўседа.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG