Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня на YouTube купалаўцаў – прэм'ера «Паўлінкі»


Спэктакль "Паўлінка", 2010, архіўнае фота
Спэктакль "Паўлінка", 2010, архіўнае фота

Купалаўцы, якія былі вымушаныя пакінуць сьцены тэатру, стварылі новую пастаноўку клясычнай пʼесы.

«Магчыма, цяпер не найлепшы час для прэмʼеры, але ніхто ня ведае, што будзе заўтра, – піша Павал Латушка ў сваім тэлеграм–канале. – Мы тут, побач, падтрымліваем адзін аднаго тым, што не спыняемся. 23 траўня на YouTube-канале “Купалаўцы” сустракайце сусьветны паказ несьмяротнай “Паўлінкі”.

Так, гэта ня проста прэмʼера, а сапраўднае онлайн-падарожжа па сьвеце з масай сюрпрызаў. Спэцыяльна да прэмʼеры мы падрыхтавалі субтытры на ангельскай, францускай, нямецкай, украінскай, польскай, расейскай і нават кітайскай мовах. Вы можаце абраць патрэбны варыянт у наладах відэа падчас прагляду.

Сапраўдны спэктакль-легенда, які больш за сем дзесяцігодзьдзяў жыве на купалаўскай сцэне, выхаваў некалькі пакаленьняў артыстаў і гледачоў, нарадзіўся ў эвакуацыі ў Томску ў 1944 годзе. Візытная картка тэатру, нематэрыяльная гісторыка-культурная каштоўнасьць Беларусі, салют і сьвята шчырай беларускай мовы, спэктакль-музэй, спэктакль-аншляг…»


Пачатак прэмʼеры сёньня ў 19:00 на YouTube-канале купалаўцаў.

  • З Купалаўскага тэатру на знак пратэсту супраць сфальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў сышлі ўсе вядучыя акторы, у трупу набралі ўчорашніх студэнтаў. Са старога складу засталіся некалькі чалавек. На сцэне тэатру сталі выступаць праўладныя артысты з канцэртамі ў падтрымку Лукашэнкі і АМАПу.
  • У лютым 2021 году ў тэатар прыехаў сам Лукашэнка, якому паказалі перапрацаваную пастаноўку п’есы «Паўлінка», а міністар культуры Анатоль Маркевіч сказаў, што яна «стала яшчэ лепшай, чым была».
  • Колішні кіраўнік Купалаўскага тэатру Павал Латушка выехаў за мяжу і заснаваў Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва, якое публікуе сакрэтныя дакумэнты рэжыму Лукашэнкі і заклікае таго пайсьці ў адстаўку.
  • Акторы, якія пакінулі тэатар празь нязгоду з рэпрэсіямі, заснавалі канал на YouTube, на якім паказваюць новыя спэктаклі, зьвяртаюцца да іншых дзеячоў культуры Беларусі і чытаюць вершы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG