Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Белсат» падазраюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе мэдыякантэнту»


Тэлеканал Белсат
Тэлеканал Белсат

Студыю, якую афіцыйна займае тэлеканал, на дзяржаўным ТБ назвалі «нелегальнай».

21 траўня ў Менску затрымалі 6 тэхнічных работнікаў тэлеканалу «Белсат», паведамілі на дзяржаўнай тэлевізіі. У гэты дзень сілавікі прыйшлі ў студыю «Белсату», дзе здымаюцца праграмы «Кожны з нас» і «Хай так».

Дзяржканал заявіў, што студыя была «нелегальнай» і «нахабству польскіх мэдыйшчыкаў вырашылі даць бой».

«Белсат» падазраюць у «незаконным вырабе і распаўсюдзе мэдыякантэнту» паводле арт. 23.5 КоАП. Пры ператрусе сілавікі знайшлі міліцэйскую форму, а таксама форму супрацоўнікаў МНС і ЖЭСу — з гэтага на дзяржаўнай тэлевізіі зрабілі выснову, што канал датычны да «маскараду з ражанымі сілавікамі».

«Кожны з нас» — ток-шоу, дзе гавораць пра актуальныя тэмы для Беларусі. Гасьцямі выпускаў праграмы былі і праўладныя дзеячы, у прыватнасьці, палітоляг Пятро Пятроўскі і ініцыятар «круглага стала» Юры Васкрасенскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG