Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пётар Маркелаў прывёз да пасольства Беларусі ў Кіеве мяхі з гноем. Відэа, фота

абноўлена

Пятра Маркелава ўтрымліваюць супрацоўнікі Нацгвардыі ў чаканьні прыезду паліцыі
Пятра Маркелава ўтрымліваюць супрацоўнікі Нацгвардыі ў чаканьні прыезду паліцыі

Беларускага актывіста Пятра Маркелава, які некалькі меясяцаў жыве ва Ўкраіне, затрымалі пры спробе правесьці пэрформанс каля беларускай амбасады. Ён зьбіраўся перакінуць праз агароджу некалькі мяхоў гною.

У часе затрыманьня Пётар Маркелаў пракрычаў, што гэтай акцыяй хацеў зьвярнуць увагу да падзеяў у Беларусі і да факту сьмерці ў турме палітвязьня.

Супрацоўнікі Нацгвардыі жорстка затрымалі актывіста — павалілі на зямлю і надзелі кайданкі. Адзін з гвардзейцаў некалькі разоў крыкнуў маркелаву, што яго дэпартуюць за парушэньне грамадзкага парадку.

«У Беларусі 50 тысяч грамадзян прайшлі праз Акрэсьціна. Гэта супраць амбасады і ўладаў Беларусі, а ня супраць Украіны», — спрабаваў патлумачыць беларускі актывіст.

У паліцыі на Маркелава склалі пратакол за дробнае хуліганства і адпусьцілі.

Пасьля пэрформансу ахову амбасады Беларусі ва Ўкраіне ўзмацнілі.

Прадстаўнік апэратыўнага аддзелу Нацыянальнай гвардыі Ўладзімір Швэц пазьней назваў эмоцыямі выказваньні свайго супрацоўніка на адрас беларуса і прапановы ехаць у Беларусь і там праводзіць свае акцыі.

«Я выбачаюся за гэтыя эмоцыі. Але зразумейце, мы не чакалі такой правакацыі», — сказаў ён.

Уладзімір Швэц дадаў, што раней усе акцыі, якія праводзіла беларуская дыяспара, праходзілі спакойна і без эксцэсаў. «У нас заўсёды былі канструктыўныя дачыненьні зь беларусамі, якія праводзяць акцыі пратэсту каля амбасады».

Прадстаўніца паліцыі паведаміла Свабодзе, што Пятра Маркелава пасьля атрыманьня тлумачэньняў павязуць у раённае аддзяленьне паліцыі, дзе ўжо будуць вырашаць, як кваліфікаваць ягоныя дзеяньні.

«Магчыма як крымінальнае, так і адміністратыўнае правапарушэньне», — сказала яна.

Пётар Маркелаў — актывіст «Моладзевага блёку». Актыўна ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях у Беларусі як кандыдат, давераная асоба і назіральнік. Выступаў за легалізацыю марыхуаны. Прымаў удзел у акцыях пратэсту.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG