Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш за 10 тысяч чалавек падпісалаі пэтыцыю з патрабаваньнем спыніць перасьлед і неадкладна разблякаваць Tut.by


Офіс Tut.by, архіўнае фота
Офіс Tut.by, архіўнае фота

Больш за 10 тысяч чалавек на вечар 19 траўня падпісалі ў інтэрнэце пэтыцыю з патрабаваньнем аднавіць працу парталу Tut.by.

Пэтыцыю маюць адправіць у Камітэт дзяржаўнага кантролю і Міністэрства інфармацыі.

У пэтыцыі гаворыцца, што на працягу апошняга году Tut.by пастаянна сутыкаўся з ціскам дзяржавы. У сьнежні 2020 года рашэньнем Эканамічнага суду Менску партал пазбавілі статусу СМІ. Журналісты выданьня неаднаразова затрымліваліся падчас выкананьня сваіх службовых абавязкаў.

Акрамя таго, ініцыятыва «Честные люди» склала зварот, які можна адправіць у Міністэрства інфармацыі і Генэральную пракуратуру. У ім утрымліваецца патрабаваньне «неадкладна адкрыць доступ да парталу і ўсіх яго сэрвісаў, вызваліць супрацоўнікаў парталу на падставе таго, што гэтыя дзеяньні дзяржаўных органаў перашкаджаюць рэалізацыі базавых правоў і свабод грамадзян Рэспублікі Беларусь».

Адправіць зварот можна праз форму на сайтах Мінінфарму і Генпракуратуры.

18 траўня ў кватэры рэдактараў і журналістаў Tut.by, а таксама ў цэнтральны і рэгіянальныя офісы мэдыяпарталу і афіляваных зь ім сайтаў прыйшлі сілавікі з ператрусамі, у выніку якіх канфіскоўвалі тэхніку і іншыя рэчы. Шэраг супрацоўнікаў былі затрыманыя, месцазнаходжжаньне некаторых дагэтуль невядомае.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG