Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Цнянскім вадасховішчы затрымалі раварыстаў


Архіўнае фота. З такімі плякатамі езьдзілі раварысты ў жніўні 2020
Архіўнае фота. З такімі плякатамі езьдзілі раварысты ў жніўні 2020

Чытачы Свабоды паведамляюць пра затрыманьне некалькіх раварыстаў на Цнянскім вадасховішчы ў Менску.

Паводле розных зьвестак, затрымалі больш як 10 чалавек і на чатырох мікрааўтобусах павезьлі ў Савецкае РУУС «для высьвятленьня». Вядома, што затрыманыя — удзельнікі MINSK FIXED GEAR. Сёньня ў гэтым месцы павінен быў адбыцца Toure de Tsna.

Раней карыстальнік Twitter паведамляў пра тое, што адзін з раварыстаў быў затрыманы нібыта за «няправільную» вопратку. Пазьней стала вядома, што гэта была фуболка «АнтиЛукашенко».


«Вясна» паведамляе імёны некаторых затрыманых.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG