Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане паліцыя затрымала аўтара сатырычнага блогу ў Інстаграме


Акцыя за вызваленьне Тэмірлана Енсебека каля будынка дэпартамэнту паліцыі ў Алма-Аты
Акцыя за вызваленьне Тэмірлана Енсебека каля будынка дэпартамэнту паліцыі ў Алма-Аты

Паліцыя ў Алма-Аты затрымала аўтара сатырычнага блогу ў Інстаграме Qaznews24 Тэмірлана Енсебека. У яго канфіскавана тэхніка, як мяркуецца, ён мог стаць падазраваным у справе аб распаўсюджваньні заведама ілжывай інфармацыі, якая стварае небясьпеку парушэньня грамадзкага парадку.

Пра гэта паведамляе казаская служба Радыё Свабода.

Ператрус і затрыманьне прайшлі 15 траўня, паведаміла журналістам яго жонка. Які менавіта запіс мог стаць падставай для крымінальнага перасьледу — невядома. Усе паведамленьні з акаўнту былі выдалены з прычыны пагрозаў, якія паступалі на адрас блогера.

Енсебек — актывіст грамадзянскага руху Oyan, Qazaqstan («Прачынайся, Казахстан!»), які выступае за палітычныя рэформы.

Частка запісаў Qaznews24 актыўна абмяркоўваліся ў сеціве. Напрыклад, пра тое, што духоўнае кіраўніцтва мусульман Казахстану прапанавала прысвоіць статус бога былому прэзыдэнту Нурсултану Назарбаеву і замацаваць гэта ў канстытуцыі, а таксама аб тым, што МУС распрацоўвае законапраект, які забараняе казахстанцам выяжджаць за мяжу больш за адзін раз на год. Пры гэтым у профілі было ўказана, што матэрыялы ня маюць дачыненьня да рэальнасьці, а любое супадзеньне з рэальнасьцю зьяўляецца выпадковым.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG