Увечары 13 траўня ў Менску затрымалі Адама Бяляцкага, сына праваабаронцы Алеся Бяляцкага, паведаміла «Наша ніва».
Адам выйшаў да станцыі мэтро «Каменная горка» з плякатам у падтрымку палітзьняволеных журналістак Кацярыны Андрэевай і Дарʼі Чульцовай.
Яго затрымалі і адвезьлі ў ізалятар на Акрэсьціна да суду.