Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казані ў выніку страляніны ў гімназіі загінулі як найменей 9 чалавек

абноўлена

У Казані ў аўторак адбылася страляніна ў гімназіі № 175 на вуліцы Джаўдата Файзі на ўсходняй ускраіне гораду. Паведамляецца пра гібель як найменей дзевяці чалавек, у тым ліку аднаго настаўніка.

Паводле міністэрства аховы здароўя Татарстану, больш за 20 чалавек — пераважна школьнікі — шпіталізаваныя. Шэсьць чалавек — у рэанімацыі.

Да месца здарэньня зьехаліся экстраныя службы, будынак быў ачэплены. Гімназістаў эвакуавалі з вокнаў.

Меркаваны нападнік затрыманы. Раней паведамлялася, што іх магло быць двое ці нават трое, але гэтых паведамленьняў не пацьвердзілі.

Затрыманы — 19-гадовы Ільназ Галявіеў. Раней ён вучыўся ў гэтай школе, але апошнія 4 гады вучыўся у каледжы, зь якога быў нядаўна адлічаны. У сацсетках зьявіліся відэа затрыманьня.

Прэзыдэнт Татарстану Рустам Мініханаў пацьвердзіў, што затрыманаму 19 гадоў і што той меў легальна зарэгістраваную зброю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG