«Мы б вельмі хацелі, каб Беларусь ішла ў кірунку дэмакратыі, каб яна заставалася сувэрэннай і незалежнай дзяржавай. Мы б хацелі, каб памкненьні беларускага народу і ўсіх, хто жыве там, былі рэалізаваныя», — цытуе Дуду інфармацыйнае агенцтва PAP.
Паводле агенцтва, Дуда адзначыў, што трэба быць гатовым «на выпадак якой-небудзь пагрозы з таго боку», і адначасова падкрэсьліў патрэбу для эўрапейцаў выступаць на міжнароднай арэне ў абарону Беларусі, «каб яе сувэрэнітэт захаваўся».