Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мэдыкі: 12-гадовы Рома, які вынес брата з агню, у прытомнасьці, рэагуе на імя


Падчас пажару ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёну
Падчас пажару ў вёсцы Сідаравічы Мядзельскага раёну

Нягледзячы на тое, што стан 12-гадовага Рамана Кагадоўскага застаецца цяжкім, сёньня лекары адзначылі невялікую станоўчую дынаміку, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

Хлопчык знаходзіцца ў спэцыяльным флюідаізалюючым супрацьапёкавым ложку Клінітрон, ён падлучаны да апарата штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, знаходзіцца ў прытомнасьці, рэагуе на зварот да яго па імені.

Ужо выкананыя тры апэратыўныя ўмяшаньні на пашкоджаных участках цела, апэрацыі будуць праводзіцца з інтэрвалам 2–3 дні. Прымяняюцца ўсе самыя сучасныя мэтады лячэньня. На гэты момант арганізм дзіцяці спраўляецца.

Экспэрты абмеркавалі тактыку лячэньня і намецілі працэдуры на панядзелак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG