Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Суткі» і штраф за «пікетаваньне» песьняй «Разбуры турмы муры» ў падземным пераходзе


Вулічныя музыкі, ілюстрацыйнае фота
Вулічныя музыкі, ілюстрацыйнае фота

22 красавіка ў пераходзе на вуліцы Леніна ў Менску затрымалі музыкаў Юлію Шабанаву, Лізавету Пакетаву і Аляксея Жураўлевіча. Міліцыянты Цэнтральнага РУУС склалі на іх пратаколы паводле арт. 24.23 КаАП.

Музыкаў абвінавацілі ў «несанкцыянаваным пікетаваньні праз выкананьне песьні „Разбуры турмы муры“», паведамляюць валянтэры цэнтру «Вясна».

23 красавіка ў Цэнтральным судзе адбыліся адміністрацыйныя працэсы.
Судзьдзя Дзьмітры Карсюк пакараў Аляксея Жураўлевіча 25 суткамі, а судзьдзя Вікторыя Шабуня арыштавала Лізавету Пакетаву на 11 сутак.

Трэцюю фігурантку Юлію Шабанаву з РУУС адпусьцілі яшчэ ў дзень затрыманьня, бо мае непаўналетніх дзяцей. Але 6 траўня судзьдзя Шабуня гэтаксама прызнала яе вінаватай і аштрафавала на 1450 рублёў.

Па словах Юліі Шабанавай, у аматарскага калектыву ёсьць афіцыйны дазвол на права выступаць у пераходзе. Названай прычыне затрыманьня яна дзівіцца, бо ніхто не папярэджваў музыкаў пра існаваньне сьпісу «забароненых песень».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG