Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьявіўся тэлеграм-дапаможнік для напісаньня лістоў палітвязьням


Ліставаньне з палітвязьнямі
Ліставаньне з палітвязьнямі

Праект Politzek.me запусьціў бот, які дапаможа напісаць тым, хто знаходзіцца ў зьняволеньні.

У апісаньні тэлеграм-боту паведамляецца, што зь яго дапамогай кожны можа даведацца, хто з палітвязьняў атрымлівае мала лістоў з волі, каму варта напісаць, у каго няма на плятформе віртуальных сяброў.

Памочнік прапануе аднаго вязьня, якога выбера выпадковым чынам, калі госьць боту ня ведае, з кім пасябраваць. Таксама праз кнопку «статыстыка» ён пакажа, у каго з палітвязьняў яшчэ няма сяброў і раскажа пра чалавека, калі націсьнеце на кнопку «пошук».

Акрамя таго, праграма пакажа сьпіс гарадоў, дзе знаходзяцца палітвязьні, калі вельмі хочацца напісаць камусьці паблізу. Бот можа падзяліцца спасылкамі на праекты, якія дазваляюць даслаць ліст у онлайн-рэжыме.

Па стане на 3 траўня ў Беларусі прызналі палітычнымі вязьнямі 360 чалавек. Іх колькасьць няўхільна расьце штомесяц пасьля непрызнаных прэзыдэнцкіх выбараў у жніўні 2020 году, супраць чаго Беларусь ахапілі масавыя пратэсты і рэпрэсіі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG