Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У маскоўскім тэатры сарвалі прэм’еру спэктаклю «Суседзі» пра падзеі ў Беларусі


Акторы паспрабавалі працягнуць спэктакль на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх, што яны будуць затрыманыя.
Акторы паспрабавалі працягнуць спэктакль на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх, што яны будуць затрыманыя.

У маскоўскім «Театр.doc» увечары 1 траўня сарвалі прэм’еру спэктаклю рэжысэра Сяргея Гіндзіліса «Суседзі», прысьвечанага падзеям жніўня 2020 году ў Беларусі. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Радыё Свабода ў Маскве.

Прыкладна праз паўгадзіны пасьля пачатку спэктаклю ў залю ўвайшлі супрацоўнікі паліцыі, перапыніўшы актораў, і паведамілі гледачам, што паступіў сыгнал аб закладзенай у памяшканьні бомбе. Усе былі вымушаныя пакінуць залю.

Акторы паспрабавалі працягнуць спэктакль на вуліцы, аднак паліцыя папярэдзіла іх, што яны будуць затрыманыя.

Аўтары спэктаклю, сярод якіх беларусы і расейцы, апісваюць яго так:

«Разам з мэдыяпраектам «Жнівень 2020″ мы сабралі гісторыі тых, хто пацярпеў ад дзеяньняў сілавікоў пасьля выбараў у Беларусі. Лекар, студэнтка, эмігрант, які вярнуўся ў гэтыя дні на радзіму, прадусар, актрыса, прыёмшчыца грузаў на Менскім вакзале распавядаюць пра тое, што ім давялося перажыць летам 2020 году.

У спэктаклі, створаным у тэхніцы headphone verbatim (даслоўны пераказ у слухаўках) мы глядзім на беларускія падзеі вачамі іх непасрэдных удзельнікаў. Актор чуе ў слухаўках голас героя і прайграе яго ў рэальным часе, што дазваляе забясьпечыць максымальную ступень дакладнасьці перадачы прамовы і інтанацыі »донара«. Форма такога спэктаклю мае на ўвазе адкрытасьць і няспыннае дапаўненьне новымі матэрыяламі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG