Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск завізаваў праекты 26 саюзных праграмаў і перадаў Маскве


Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін на сустрэчы 22 красавіка 2021.
Аляксандар Лукашэнка і Ўладзімер Пуцін на сустрэчы 22 красавіка 2021.

Кіраўніцтва Беларусі перадало Маскве праекты 26 саюзных праграмаў (так званых «дарожных мапаў»).

Пра гэта паведаміў тэлеграм-канал «Sputnik Беларусь».

Пра інтэграцыйныя «дарожныя мапы»

  • Упершыню пра «дарожныя мапы» пачалі гаварыць у 2019 годзе; гэта былі праекты больш шчыльнай інтэграцыі Беларусі і Расеі ў розных сфэрах.
  • Зьмест найбольш важных «дарожных мапаў» па гэты час невядомы — у канцы 2019 году тагачаснай дэпутатцы Палаты прадстаўнікоў Алене Анісім не ўдалося атрымаць адказ ад ураду на свой дэпутацкі запыт.
  • Невядомай застаецца і агульная колькасьць «мапаў», кіраўнікі Беларусі і Расеі называлі розныя лічбы.
  • Паводле неафіцыйнай інфармацыі, дзьве «дарожныя мапы», якія зрабіліся прадметам спрэчак паміж Менскам і Масквой, утрымлівалі плян максымальнай інтэграцыі аж да аб’яднаньня фінансавых сыстэмаў.
  • На пачатку 2020 году адносіны Менску і Масквы асабліва абвастрыліся пасьля таго, як, паводле інфармацыі, Лукашэнка падчас сустрэчы з Пуціным у Сочы адмовіўся падпісваць найбольш інтэграцыйныя «мапы», усьлед за якімі павінна было адбыцца абʼяднаньне Беларусі і Расеі. Такое абʼяднаньне Крэмль нібыта плянаваў для таго, каб зьмяніць расейскую Канстытуцыю і, адпаведна, працягнуць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы Пуціна.
  • Да тэмы інтэграцыі Масква і Менск вярнуліся пасьля жніўня 2020 году, калі Крэмль падтрымаў Лукашэнку.
  • Перад сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна 22 красавіка Лукашэнка, паводле БЕЛТА, сказаў, што ўзгоднена 26 ці 27 дарожных мапаў: «Наогул, мы рухаемся сурʼёзна па саюзных праграмах. Памятаеце, з мапаў пачыналі. Вельмі сурʼёзныя праграмы. Напэўна, 26 ці 27 праграм мы ўжо ўзгаднілі на ўзроўні ўраду. Няшмат засталося. Тры вельмі сурʼёзныя праграмы эканамічнага характару. У тым ліку і падаткаабкладаньне».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG