Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Зінаіды Бандарэнкі


Падзеі 25 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

У гэты дзень

1863 — паўстанцы Каліноўскага на чале з Баляславам Калышкам пацярпелі паразу ад рэгулярнага расейскага войска ў бітве пад Біржамі. У выніку схоплены ў палон Калышка будзе празь дзень публічна павешаны на Лукіскай плошчы ў Вільні.

«Вам не даводзілася ставіць сябе на месца нашых суайчыньнікаў, што жылі паўтара стагодзьдзя таму? Задумвацца аб тым, дзе вы былі б у 1863-м? Кім вы лічыце іх, паўстанцаў? Героямі? Безразважнымі авантурнікамі? Вар’ятамі? Яны адказвалі на гэтыя пытаньні сваімі лёсамі.

Уявіце сябе ў натоўпе, што аднае чэрвеньскае раніцы запоўніў перад збудаваным эшафотам віленскі Лукіскі пляц.

Аўдытар пачаў чытаць прысуд, і асуджанаму — маладому й пагляднаму шыракаплечаму інсургенту — загадалі зьняць шапку. «Абыдзецца! — крыкнуў ён расейскім афіцэрам. — Ня бачу тут нікога больш годнага за сябе!»

Калі кат нацягнуў пятлю, паўстанец сам адштурхнуў нагамі лаву, але вяроўка абарвалася, што здавён лічылася знакам невінаватасьці. Сагнаны на Лукіскі пляц людзкі натоўп загудзеў, як растрывожаны вулей, але, вядома ж, прагучала каманда паўтарыць экзэкуцыю».

З кнігі Ўладзімера Арлова Імёны Свабоды, 4-е выданьне, с. 64

1945 — сустрэча на Эльбе савецкіх і амэрыканскіх войскаў

1945 — пачатак Сан-Францыскай міжнароднай канфэрэнцыі 50 краін дзеля выпрацоўкі Статуту ААН

1946 — у Рэгенсбургу (Нямеччына) адбыліся асьвячэньне і першая служба ў беларускай праваслаўнай царкве

1974 — пачалася «Рэвалюцыя гвазьдзікоў» у Партугаліі, якая завяршылася скіданьнем дыктатарскага рэжыму Антоніё Салазара.

2004 — адбыўся II Усебеларускі сход інтэлігенцыі

2005 — Баўгарыя і Румынія падпісалі дамовы аб далучэньні да Эўразьвязу.

У гэты дзень нарадзіліся

1214 — Людовік IX Сьвяты, кароль Францыі, кіраўнік 7-га і 8-га крыжовых паходаў.

1599 — Олівэр Кромвэль, ангельскі вайсковец і палітык.

1824 — Самуіл Магілевер, ураджэнец Беларусі, заснавальнік рэлігійнага сіянізму.

1874 — Гульельма Марконі, італьянскі радыётэхнік і прадпрымальнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1909 году.

1939 — Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі

1940 — амэрыканскі кінаактор Аль Пачына.

У памяці

1744 — Андэрс Цэльсій, швэдзкі астраном і фізык.

1794 — падчас разгортваньня на тэрыторыі былога Вялікага Княства Літоўскага паўстаньня пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі ў Вільні пакаралі сьмерцю Сымона Касакоўскага. Касакоўскі — былы дзяржаўны дзяяч Княства, які здрадзіў незалежнасьці, перайшоў на бок Расеі і разам з расейскім войскам узяў удзел у інтэрвэнцыі.

1913 — Міхайла Кацюбінскі, украінскі пісьменьнік.

1938 — Павал Горын-Каляда, беларускі навуковец, дзяржаўны дзяяч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG